…Толькі аднойчы на год, на Купалле, зараз вуліцы гэтай вёскі напаўняюцца людской гамонкай. На вялікі жаль, гамонка гэта зусім не святочная, не купальская — яна напоўнена незабыўнай тугой, болем па спаленай вёсцы і яе жыхарах. А калісьці, да 1943-га, тут святкавалі Купалле і вяселлі, кахалі, нараджалі дзяцей, сеялі жыта і расцілі лён. Адна чорная ліпеньская раніца ўмомант змяніла ўсё.

Такіх урокаў гісторыі нам больш не патрэбна. І тым не менш, у шматпакутнай мінуўшчыне Беларусі яны ёсць, засталіся назаўжды ў душы і сэрцы народа. Гэтыя горкія ўрокі сведчаць аб тым, што бывае, калі адны людзі пачынаюць лічыць сябе лепшымі, вышэйшымі, разумнейшымі за астатніх, спрабуюць навесці свой “парадак”, ператварыўшы астатніх у бязгучных халопаў. Фашызм незагойнай ранай адбіўся на целе Беларусі, і нашым сучаснікам трэба прыкласці ўсе намаганні, каб такое не паўтарылася больш ніколі. Пра гэта шмат гаварылася 7 ліпеня на мітынгу ў “Шавулічах”. Артысты раённага Цэнтра культуры і яго філіялаў, у прыватнасці, Роскага і Мацвееўскага Дамоў культуры, зрабілі экскурс у гісторыю шавуліцкай трагедыі — у тым ліку з дапамогай музыкі, вершаў, харэаграфіі, касцюмаў і гукавога афармлення. І гэта пастаноўка моцна кранула сэрцы прысутных.

Святары праваслаўнай і каталіцкай канфесій — благачынны Ваўкавыскага благачыння іерэй Аляксандр Юзва і ксёндз парафіі Святога Вацлава Павел Аляскевіч — напачатку мітынгу здзейснілі малітву за душы бязвінна памерлых і заклікалі памаліцца ўсіх прысутных, сярод якіх было кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, школьнікі, студэнцкая і працоўная моладзь. У цішы хвіліны маўчання прагучаў звон Шавулічаў — як звон Хатыні. І да помнікаў мемарыяла ляглі вянкі і кветкі — адзінае, што мы можам зрабіць зараз дзеля ўшанавання памяці 366 ахвяр фашысцкага полымя.

…Вуліцы вёскі поўніліся людзьмі. Амаль не было і гамонкі, болей было цішыні. Госці мітынгу, сярод якіх былі нашчадкі ахвяр ліпеня 1943-га, хадзілі па гэтых вуліцах, разглядалі прозвішчы на сімвалічных зрубах шавуліцкіх хат. З большага моўчкі. Таму што кожны думаў пра сваё: хтосьці ўзгадваў знаёмых, чые бацькі паходзілі з гэтай вёскі, хтосьці спрабаваў уявіць, якія жудасці адбываліся тут купальскай раніцай 78 гадоў таму. Аднак усіх яднала думка: ніколі больш!.

По материалам газеты «Наш Час» (https://volkovysknews.by).

Вернуться к списку новостей

Контакты

Будем рады вашим замечаниям, предложениям сотрудничества, конструктивной критике.

231920, Республика Беларусь, Гродненская область, Волковысский район, Красносельский сельсовет, агрогородок Юбилейный, ул. Центральная, 19

8 (01512) 3-91-17 (приемная)

Spk-neverovichi@tut.by

Все контакты

Напишите нам